Google.com перакладзены на беларускую мову

Скончаны пераклад інтэрфейсу пашуковай сістэмы google.com на беларускую мову. Апошнія 75 фразаў дасталіся інжынеру адной з мінскіх прыватных фірмаў Сяргею Чарнавокаму.

Паводле словаў Чарнавокага, падчас працы над беларусізацыяй інтэрфейсу пашуковай сістэмы ўзнікала дыскусія пра тарашкевіцу і наркамаўку, у выніку перамагла апошняя:

«Звычайна калектыў перакладчыкаў робіць паміж сабой галасаванне як перакладаць. І пры гэтым большасць звычайна галасуе за «тарашкевіцу». І калі ўласна пачынаецца пераклад, найбольш актыўныя перакладчыкі карыстаюцца «наркамаўкай». Вынік атрымліваецца такі, што пераклад звычайна з’яўляецца «наркамаўскі», але, магчыма, частка выразаў будзе на «тарашкевіцы».

Цяпер каля 60 чалавек, а сярод іх і Сяргей Чарнавокі, працуюць над чарговым праектам па «беларусізацыі».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *